Інтэрнэт і СМІ1212

Упершыню абвешчаны адбор удзельнікаў на конкурс «Містар Беларусь»

Тэлеканал АНТ абвясціў аб пачатку правядзення адбораў удзельнікаў і ўдзельніц адразу некалькіх конкурсаў прыгажосці. Як паведамілі ў прэс-службе тэлеканала, сёлета акрамя традыцыйнага конкурсу «Міс Беларусь» будуць таксама праводзіцца «Містар Беларусь» і «Місіс Беларусь». 

«Нацыянальны конкурс «Міс Беларусь» — унікальны праект, які па сваім маштабе не мае аналагаў у Беларусі, ён даўно стаў візітнай карткай краіны і тэлеканала АНТ. Сёлета конкурс прыгажосці будзе яшчэ цікавейшым — зараз за карону будуць змагацца не толькі дзяўчаты, але і замужнія прыгажуні, а конкурс «Містар Беларусь» дасць шанс і моцнай палове паказаць, на што яны здольныя», — падкрэслілі ў прэс-службе. 

Для ўдзелу ў конкурсе «Містар Беларусь» арганізатары запрашаюць «прывабных, харызматычных і ўпэўненых у сабе мужчын» ад 18 да 30 гадоў ростам не менш як 180 см, якія маюць беларускае грамадзянства. 

Для ўдзелу ў конкурсе «Місіс Беларусь» запрашаюцца «актыўныя, адукаваныя, з яркай знешнасцю жанчыны, узростам не менш за 18 гадоў, якія маюць сям'ю і дзяцей, ростам не менш як 175 см, грамадзянкі Рэспублікі Беларусь. 

Да ўдзелу ў штогадовым конкурсе «Міс Беларусь» запрашаюцца дзяўчаты ад 18 да 24 гадоў, якія не маюць дзяцей і ніколі не былі ў шлюбе, ростам не менш як 175 см. Пераможца атрымае права прадстаўляць сваю краіну на конкурсе «Міс свету» ў 2014 годзе, а таксама на розных культурных, дабрачынных акцыях, якія праводзяцца ў Беларусі і за яе межамі. 

Паводле меркавання арганізатараў, «конкурсы прыгажосці — змаганне не столькі знешніх, колькі ўнутраных чалавечых якасцяў. Цэніцца сіла характару і розуму, абаяльнасць, харызма і, вядома, творчыя здольнасці. Для ўдзелу і перамогі неабходна быць усебакова развітай і шматграннай асобай, якая ўмее здзіўляць і запамінацца». 

Адборы ўдзельнікаў адбудуцца 14, 15, 16 лютага з 10.00 да 18.00 у Нацыянальнай школе прыгажосці ў Мінску на вуліцы Мельнікайтэ, 4. Падрабязнасці на сайце тэлеканала ОНТ (www.ont.by) і па тэлефоне 8 (017) 284- 34-11.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе65

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі31

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе65

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць