12:57
Журналістам стала вядома імя маладога чалавека, які захапіў закладнікаў у маскоўскай школе №263: гэта вучань 11 або 10 класа Сяргей Гардзееў. Пра гэта 3 лютага паведамляецца на сайце газеты «Коммерсант».
У МУС заявілі, што злачынца затрыманы. Усе закладнікі (ад 20 да 29 вучняў 10 класа) вызваленыя, ніхто з іх не пацярпеў. Крыніца ў праваахоўных органах паведаміла агенцтву «Інтэрфакс», што матывам злачынства, паводле папярэдніх звестак, стаў канфлікт у школе.
Пры гэтым адзін з школьнікаў распавёў тэлеканалу Life News, што Гардзееў быў найлепшым вучнем у класе. Ні ў якія канфлікты ён не ўваходзіў.
Нібыта быў канфлікт з настаўнікам геаграфіі з-за залатога медаля. Паведамляецца, што ў школьніка былі дзве вінтоўкі.
Таксама вучні распавялі, што на ўваходзе ў школу размешчаны турнікет для ўваходу па картках. Некаторы час таму карткі памянялі, вучням не далі новых картак, і турнікет не працаваў.
Дакладнай інфармацыі аб загінулых і пацярпелых паліцэйскім і настаўніку пакуль няма.
Затрымаць хлопца дапамог яго бацька, які дапамагаў весці перамовы.
***
12:25
Узброены чалавек уварваўся ў школу №263 у маскоўскім Атрадным 3 лютага. Пад пагрозай зброі ён прымусіў ахоўніка правесці сябе ў кабінет біялогіі, дзе ішоў урок у 10-га класа. Ахоўнік паспеў націснуць «трывожную кнопку», на месца прыбылі паліцэйскія.
Злачынца адкрыў агонь з акна. Вучняў вывелі са школы і адвялі ў бок муніцыпалітэта, паліцэйскія ачапілі будынак.
Неўзабаве злачынца быў абясшкоджаны, ім апынуўся вучань старэйшых класаў той жа школы. У МУС не ўдакладнілі, забіты ён ці затрыманы.
Паводле інфармацыі тэлеканала Life News, злачынец затрыманы паліцыяй.
Інфармацыя аб пацярпелых удакладняецца.
Паводле адных дадзеных, параненыя двое паліцэйскіх, па іншых — адзін паліцэйскі забіты, яго калега і адзін настаўнік паранены.
Іншыя крыніцы паведамляюць, што настаўнік і паліцэйскі загінулі, а яшчэ адзін паліцэйскі паранены.
Усе закладнікі (ад 22 да 29 вучняў дзясятага класа) вызваленыя, ніхто з іх не пацярпеў. Ніякіх патрабаванняў злачынец вылучыць не паспеў, матывы нападу невядомыя.