У панядзелак 3 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,04%, з пачатку года ўмацаванне склала ўжо 1,71%.

Курс даляра сёння вырас на 10 рублёў да 9 650 беларускіх рублёў. Гэта новы абсалютны максімум. За апошнія 80 дзён курс даляра ні разу не зніжаўся, і ўжо 52 дні запар ён расце не больш за 10 рублёў у суткі.

Курс еўра сёння знізіўся яшчэ на 30 рублёў да 13.020 беларускіх рублёў. За апошнія тры дні таргоў еўравалюта аслабла да беларускага рубля на 140 рублёў.

Курс расійскага рубля застаўся без зменаў на ўзроўні 274,0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?