Наймацнейшы гандбольны клуб Беларусі, мінскае «Дынама» напярэдадні аднаўлення выступу ў Лізе чэмпіёнаў знайшоў замену іспанскаму леваму паўсярэдняму Мікеле Агірэсабалагу, які пакінуў клуб. Чэмпіён Беларусі правёў паспяховыя перамовы з нямецкім «Гановерам» з нагоды трансферу 21-гадовага славенца Борута Мачкоўшака (рост 203 см, вага 95 кг).

Выхаванец «Цэле» у сезоне-2012/13 быў названы найлепшым гандбалістам рэгіёну былой Югаславіі пасля бліскучага выступу за зборную Славеніі на чэмпіянаце свету ў Іспаніі, дзе яго каманда стала чацвёртай. За 20 матчаў бягучага сезона ў складзе «Гановера» славенец закінуў 45 мячоў. Чакаецца, што ўжо 5 лютага ён далучыцца да беларускай каманды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?