Жыхар Марсэля быў прысуджаны да года турмы за здзекі з кацяняці па мянушцы Оскар.

Малады чалавек у сваім Фэйсбуку размясціў відэа таго, як ён шпурляе 5-месячнае кацяня ў паветра, а потым у сцяну будынка. Запіс выклікала абурэнне сярод інтэрнэт-карыстальнікаў, яны вылічылі зламысніка і звярнуліся да праваахоўнікаў.

Падчас судовага слухання бок абвінавачвання назваў яго дзеянні садысцкімі і запатрабаваў прысудзіць маладога чалавека да года турмы. Суд Марсэля палічыў гэта патрабаванне абгрунтаваным.

Дадзеная справа выклікала шырокі грамадскі рэзананс: падчас слуханняў некалькі сотняў чалавек арганізавалі дэманстрацыю каля будынка суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?