У жыцці 19-гадовая Кацярына — студэнтка, біёлаг­вірусолаг, а таксама фотамадэль. А на Майдане — кухарка і прыбіральшчыца.

19-гадовая Кацярына працуе на кухні.

19-гадовая Кацярына працуе на кухні.

Мужчыны грэюцца ля бочкі з агнём.

Мужчыны грэюцца ля бочкі з агнём.

Ялінка для Януковіча.

Ялінка для Януковіча.

«Рэвалюцыйныя» сувеніры можна набыць адразу на выхадзе з Майдана. 

«Рэвалюцыйныя» сувеніры можна набыць адразу на выхадзе з Майдана. 

Дзмітро (у цэнтры), ахоўнік Кіеўскай гарадской рады.

Дзмітро (у цэнтры), ахоўнік Кіеўскай гарадской рады.

«Я раней ніколі не прыбірала. А тут навучылася мыць туалеты, чысціць цыбулю. Чаго тут саромецца?» — кажа дзяўчына.

За два месяцы рэвалюцыі Каця паспела няўдала закахацца ў абаронцу Майдана. «Разбіў мне сэрца», — прызнаецца красуня. Цяпер у яе новае каханне, таксама рэвалюцыянер. «Ну не з «цітушак» жа выбіраць!» — кажа Каця.

Некалькі мужчын грэюцца ля бочкі з агнём. Сярод іх бацька і сын, 58 і 24 гады, з паўднёваўкраінскага прамысловага горада Запарожжа.

Працуюць на адным заводзе. У бацькі заробак 2000 грывень. Гэта 2,2 мільёна беларускіх рублёў. Абураецца, калі чуе, што пратэстоўцам на Майдане нібыта плацяць грошы. «Мы заплацілі 380 грывень на дваіх за білеты, каб прыехаць сюды», — кажа мужчына.

Адзін з ахоўнікаў, 33-гадовы Сяргей, ладзіць мне невялікую экскурсію па ранішнім Майдане. «Вось гэта ялінка, якую мы вазілі да дома Янука [інсталяцыя з дроту з партрэтамі чыноўнікаў замест шарыкаў — «НН»]. А гэта інфацэнтр».

Сяргей прызнаецца, што ён не за тых і не за тых, а за тое, «каб было нармальна».

Метраў за дзесяць ад барыкадаў жанчынка прадае «рэвалюцыйныя» сувеніры.

Майкі — 60-­70 грывень, сіня-жоўтыя стужкі — па 5 і 10, магніцік — 10 грывень. Вайна вайной, а есці трэба.

Суботні вечар на Майдане выдаўся спакойным. Прама пасярод вуліцы, паміж палаткамі, стаяць сталы для настольнага тэніса, грае моладзь. У цэнтры Майдана, ля фантана, мужчыны расклалі шахматы.

Хтосьці фатаграфуецца з «арыштаваным» Януковічам, хтосьці стаіць у чарзе за халяўнай ежай.

Раптам да Майдана па'язджае калона аўто, якія няспынна сігналяць. «Гэта аўтамайдан», - тлумачыць адзін з ахоўнікаў.

Заходжу пагрэцца ў гандлёвы цэнтр, які ўжо колькі часу працуе ва ўмовах «рэвалюцыі». Многія крамы адчыненыя, працуюць. Але прадавачкі скардзяцца, што ўпалі прадажы.

«Некаторыя з першай лініі ўвогуле вымушаны былі зачыніцца. Продажу няма, а арэнду плаціць трэба», —распавядае дзяўчына з крамы ўпрыгожванняў.

«Януковіч сам сабой, як і ўсе папярэднія прэзідэнты, не ёсць адной толькі прычынай», — кажа 47-гадовы Дзмітро з аўтэнтычным украінскім чубам і вусамі. На яго думку, прычына ўкраінскіх бедаў — сацыялістычная спадчына. Украіна часткова населена людзьмі, у якіх дагэтуль у галаве Савецкі Саюз, ці нават Расійская Імперыя.

«Пакуль цалкам не зменім сістэму, не атрымаем нармальнай еўрапейскай краіны. Нас цікавіць не Украіна ў Еўропе, а Еўропа ва Украіне», — тлумачыць мужчына.

У звычайным жыцці ён кінолаг, гандлюе заатаварамі. На Майдане — ахоўнік Кіеўскай гарадской рады. Пытаюся, ці атрымлівае за гэта грошы: «Гэта не той Майдан. Грошы плацяць у Януковіча».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?