У жніўні, як мы ўжо паведамлялі, у Парфенаве выйшла моладзевая газэтка Докшыцкага раёна «Прамень».

Наклад газэткі — 299 асобнікаў — быў вельмі хутка распаўсюджаны на Докшыччыне. У асноўным ідэя выдання і сама газэтка успрымалася дакшычанамі пазітыўна. Другі нумар газэткі падрыхтаваны да друку 13 кастрычніка ў Полацку і ён ужо зусім непадобны на першы. Гаворыць рэдактарка Алеся Мураўская:

‑ Сама канцэпцыя выдання мясцовай моладзевай незалежнай газэткі засталася некранутай. Але мы вырашылі, што варта павялічыць яе аб’ём да 8 старонак ды пашырыць тэрыторыю распаўсюду на суседнія раёны — Мёрскі, Глыбоцкі, Пастаўскі. Гэта стварае некаторыя складанасці: цяжка будзе распаўсюджваць, няма наладжаных сувязяў, цяжэй здабываць навіны з тых рэгіёнаў. Але, думаем, варта гэтым займацца. Шкада толькі, што «ліміт» у 299 асобнікаў не дае шырока разгарнуцца…

Спампаваць новы нумар газэткі «Прамень»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?