Завершана расследаванне крымінальнай справы ў адносінах да 59-гадовага мінчука, які абвінавачваецца ў наездзе на непаўналетняга, 1999 года нараджэння. Наезд адбыўся 19 кастрычніка 2013 на нерэгуляваным пешаходным пераходзе на Даўгінаўскім тракце ў Мінску. Хлопчык атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

«Трэба адзначыць, што абвінавачаны адмовіўся сведчыць, сваёй віны не прызнаў. Аднак паказанні сведкаў, судовыя экспертызы, іншыя следчыя мерапрыемствы даюць падставы для высновы пра вінаватасць кіроўцы ў здзяйсненні злачынства», — заявіў прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?