Вядомае маскоўскае выдавецтва «Маладая гвардыя» плануе выдаць кнігі пра знакамітых беларусаў. Пра гэта паведаміў сёння дырэктар — галоўны рэдактар выдавецтва «Маладая гвардыя» Андрэй Пятроў у ходзе прэзентацыі серыі «Жыццё знакамітых (выдатных) людзей» («ЖЗЛ»), якая адбылася ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі.

Сярод тых, пра каго плануецца выдаць кнігі ў найбліжэйшай будучыні, — першы сакратар ЦК КПБ Пётр Машэраў і славуты мастак ураджэнец Віцебска Марк Шагал.

Галоўны рэдактар таксама распавёў, што «Маладая гвардыя» ў асобнай серыі выпускае кнігі пра выдатных асобаў, якія жывуць да цяперашняга часу прычым малая серыя карыстаецца не меншай папулярнасцю, чым вялікая. Аднак працаваць над кнігамі «Жыццё выдатных людзей. Біяграфія працягваецца» значна складаней. Гэта звязана з тым, што выданні павінны быць максімальна аб'ектыўнымі і не могуць быць створаны без непасрэднага ўдзелу тых людзей, пра якіх пішуць. Выйшлі кнігі пра Пуціна, Габрыэля Гарсія Маркеса, Яўгенія Еўтушэнку.

Па словах Андрэя Пятрова, у ліку найбольш цікавых людзей сучаснай эпохі — кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён выказаў надзею, што ў перспектыве ў серыі «Жыццё выдатных людзей. Біяграфія працягваецца» выйдзе кніга і пра кіраўніка беларускай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?