Сёння атрымана пасведчанне аб рэгістрацыі СГА «Футбольны клуб Тарпеда Мінск». Каманда будзе гуляць у другой лізе, паведамляе by.tribuna.com.

Нагадаем, раней заўзятары клуба звярталіся з просьбай аб фінансавай дапамозе клубу для заяўкі каманды ў другую лігу.

«Сёння мы хочам вас павіншаваць з афіцыйным адраджэннем нашага любімага клуба! Мы працягваем гісторыю нашага лепшага і вялікага, будучыню развіццё і росквіт клуба залежыць толькі ад нас, ад моцнага ўдзелу кожнага адданага фаната! Выказваем ўдзячнасць усім тым, хто на працягу гэтага перыяду быў з намі, аказваў падтрымку і ў далейшым гатовы працягваць у тым жа духу!» – гаворыцца ў паведамленні.

ФК «Тарпеда-Мінск» — адзін з найстарэйшых беларускіх футбольных клубаў, заснаваны ў 1947 г. Гуляў у першынстве БССР, пяціразовы чэмпіён. У вышэйшай лізе беларускага чэмпіянату выступаў з 1992 па 2004 гг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0