На мінулым тыдні давялося праязджаць каля Вілейскага вадасховішча. Хоць яшчэ і трымаліся вялікія маразы, але хапала на лёдзе рыбакоў. І не ўсе ўладкоўваюцца блізка ад берага — нехта адыходзіць як мага далей. Замерзлае возера, да вёскі — з які кіламетр цягнуцца: калі ты, відаць, у валёнках, кажуху, то гэта місія вельмі цяжкая. І ў вёску ніяк не находзішся нават у прыбіральню. Зразумела, спраўляюцца проста на лёд. Гэта яшчэ што — арганіка. А як быць з недапалкамі? Кідаюць іх таксама на лёд. А вясной усё трапіць у ваду. І вось як змагацца з такімі рыбакамі? Каля кожнага ж не паставіш міліцыянта, каб адразу складаліся пратаколы і штрафавалі, а недапалкі курцоў прымушалі класці ў кішэню. А дастукацца да свядомасці людзей словам бывае небяспечна нават — рызыкуеце нарвацца на хамства.

 

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?