У Мінска на стаянцы каля аднаго з дыскаўнтараў сям'я забыла партфель з дакументамі і месячнай выручкай прадпрымальніка 10 тыс. даляраў.

Грошы мужчына павінен быў у гэты дзень здаць у банк. Але пасля шопінгу з жонкай забыў партфель у вазку для тавараў. 

Жонка пацярпелага Галіна расказвае: «Калі мы выгрузілі прадукты, у вазку на ручцы вісеў партфель. У партфелі былі дакументы на машыну, тэхпашпарт, транспартныя накладныя, муж працуе ІП, і была вельмі вялікая сума грошай. Калі мы загрузіліся, то па сваёй няўважлівасці забыліся партфель».

Прыехаўшы дадому, Галіна з мужам пачалі шукаць партфель. Не знайшоўшы прапажы, сям'я вярнулася ў гіпермаркет. Але на паркоўцы вазка ўжо не было. Яны звярнуліся ў міліцыю і ахову дыскаўнтара.

Аказалася, што партфель спачатку заўважыла жанчына. Прыкладна ў гэты момант да яе падбег мужчына з чорнага БМВ і, мабыць, сказаў, што гэта ён забыў сакваяж. Затым кемлівы кіроўца спешна занёс знаходку ў машыну.

Спяшацца яму ўжо не было куды. Мяркуючы па кадрах сістэмы відэаназірання, ён з жонкай адправіўся на закупы.

Цяпер аператыўнікі Мінскага раёна шукаюць людзей з чорнага БМВ. За ўчыненне крадзяжу ў асабліва буйным памеры гэтым людзям пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Усіх, хто пазнаў гэтых людзей, у міліцыі просяць патэлефанаваць (029) 317-73-93, 195-70-02 або 102.

Гаспадары зніклых грошай абяцаюць за інфармацыю ўзнагароджанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?