Дзяўчыну збілі ўчора ноччу ў Мінску на вуліцы Багдановіча, каля дома №147. Яна пераходзіла дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе. Кіроўца з’ехаў.

«Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у двары жылога дома недалёка ад месца здарэння знойдзены аўтамабіль «Toyota Avensis» з механічнымі пашкоджаннямі, характэрнымі для наезду на пешахода. Асоба уладальніка ўстаноўлена», — паведаміў прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Цяпер вядуцца пошукі кіроўцы, высвятляюцца акалічнасці злачынства. Заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?