Пра гэта гендырэктар мінскага «Дынама» Сяргей Паўлюковіч распавёў By.tribuna.com.

«Магу сказаць, што і ў будучым сезоне мы будзем разлічваць на дапамогу валанцёраў з ліку заўзятараў. І не толькі ў плане забеспячэння парадку на стадыёне. Напрыклад, ужо цяпер мы шукаем валанцёраў, хто б мог дапамагчы клубу весці беларускамоўную версію афіцыйнага сайта. Ахвотныя прапанаваць дапамогу могуць даслаць рэзюмэ на электронны адрас [email protected]», — сказаў Паўлюковіч.

Ён таксама адзначыў, што «Дынама» будзе праводзіць матчы на стадыёне «Трактар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0