На Львоўшчыне ў мястэчку Рава-Руская, што на мяжы з Польшчай, мясцовыя актывісты вывесілі білборд з выявай Міхаіла Гаўрылюка, якога «беркутаўцы» распранулі і фатаграфавалі аголенага.

На шчыце, пастаўленым на дарозе рэгіянальнага значэння, напісана: «Нацыя існуе да таго часу, пакуль існуюць людзі, гатовыя яе абараняць. Слава Украіне! Героям Слава!».

Мэр горада Ірына Верашчук заявіла, што гэтым білбордам жыхары хацелі паказаць, што ва Украіне ёсць людзі, сапраўдныя нашчадкі казакоў, гатовыя да апошняга адстойваць гонар і годнасць не толькі сваю, але і сваёй краіны і народа.

Нагадаем, 22 студзеня ў час супрацьстаяння на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве сілавікі захапілі актывіста Еўрамайдану з Букавіны Міхаіла Гаўрылюка. Дагала распранутага і збітага мужчыну прымусілі пазіраваць для фота і відэаздымкі, пры гэтым працягвалі біць і зневажаць. Відэа са здзекамі над мужчынам абурыла украінскую і міжнародную супольнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?