Шматгадовага кіраўніка Англа-Беларускага таварыства Джэймса Дынглі змяніў былы пасол Вялікабрытаніі ў Мінску Браян Бэнет.

Чарговы сход Англа-Беларускага таварыства прайшоў у Лондане, у будынку беларускай каталіцкай місіі (Marian House — Дом Марыянаў).

Грамадская арганізацыя, створаная ў 1954 годзе, аб’ядноўвае жыхароў Вялікай Брытаніі, якія цікавяцца Беларуссю, жадаюць з ёй супрацоўнічаць, папулярызаваць беларускую культуру ў Вялікай Брытаніі.

Бэнет быў паслом у Беларусі ў 2003–2007 гадах. Сябры таварыства спадзяюцца, што ягоны дыпламатычны досьвед дапаможа больш актыўна набліжаць Беларусь да брытанцаў.

«Я спадзяюся, што люблю Беларусь не менш за папярэдняга старшыню спадара Дынглі. І жадаю падбадзёрваць Англа-Беларускае таварыства рухацца наперад», — заявіў спадар Бэнет пасля абрання.

У бліжэйшых плянах АБТ — адзначэнне гадавіны паўстання Каліноўскага і канцэрт дударскай музыкі. З беларускімі дударамі на адным канцэрце жадаюць звесці знакамітых на ўвесь свет шатландскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?