«Нягледзячы на рэзкія заявы, што сыходзяць з Сенату сёння, адміністрацыя застаецца перакананай, што халодныя галовы пераважаць», – заявіў прарэктар па развіцці і камунікацыі ЕГУ Дарыюс Удрыс, каментуючы крызісную сітуацыю ва ўніверсітэце.

«Нашая прапанова застаецца – абмеркаваць канфліктныя пытанні з Сенатам калегіяльным спосабам праз адмысловую камісію, і мы чакаем ад Сенату станоўчага адказу. Змены ніколі не бываюць лёгкімі, але для ўніверсітэта важна дасягнуць лепшай якасці, як у акадэмічных, так і адміністратыўных справах. Мы ўпэўненыя, што працэс, якім бы складаным ён ня быў, палепшыць якасць таго, што мы прапануем студэнтам.

Адміністрацыя сама запрасіла даследаванне Еўрапейскай асацыяцыі ўніверсітэтаў, каб вызначыць сферы, паляпшэнне якіх патрабуецца. Гэта яснае сведчанне нашага абавязальніцтва палепшыць якасць як акадэмічных, так і адміністратыўных справаў у ЕГУ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0