Расійскі папулярны блогер Арцемій Лебедзеў выказаўся наконт сітуацыі вакол манумента ў Брэсцкай крэпасці, які быў названы ў рэйтынгу канала CNN адным з найвыродлівейшых у свеце. Пасля CNN выбачылася за ўчынак.

На думку Лебедзева, машына прапаганды неверагодна перабольшыла значэнне абароны бітвы за Брэсцкую крэпасць.

Апроч таго, ён нагадвае, што Брэст не горад-герой, а крэпасць-герой. «Таму што горад Брэст – не герой, а баязлівец, калі раздаваць ацэнкі», - піша блогер,

аргументуючы гэта тым, простае насельніцтва (у адрозненне ад вайскоўцаў з сем’ямі) не збіралася абараняць Савецкі Саюз.

«Сёння, калі былыя КДБшнікі вучаць рускіх людзей верыць у бога, асабліва важна нагадаць, што трэба аддзяляць мух ад катлет. Асобна — подзвіг людзей, асобна — якасць помніка.

Многія з помнікаў Вялікай Айчыннай вайне безгустоўныя, мяркуе блогер. Плошчы, аформленыя вечным агнём — апафеоз брэжнеўскай школы архітэктурна-горадабудаўнічай дэградацыі і непрафесіяналізму. Стэлы, што стаяць у кожным раёне, жудасныя.

Самае галоўнае, што стэла са звычайнага бетону тут жа становіцца святой — яе нельга ні зачапіць, ні знесці. Хоць па сутнасці яна — кавалак бяздушнага кан'юнктурнага лайна, лічыць блогер.

Але ўсе баяцца пра гэта сказаць услых, бо «нашы дзяды ваявалі за нас». Мой дзед ваяваў за тое, каб не было вайны, а не за тое, каб пры выглядзе выродлівага помніка я падаў на калені і плакаў. І я пра гэта заўсёды памятаю», — падсумоўвае ён.

Нагадаем, што амерыканская кампанія CNN склала спіс самых выродлівых помнікаў свету. У яго ўвайшоў і манумент «Мужнасць», які знаходзіцца ў Брэсцкай крэпасці.

Складальнікі спісу назвалі скульптуру «Раззлаваным беларусам, які з'яўляецца з велізарнага бетоннага блока». Па іх словах, помнік «сімвалізуе сабой перамогу Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне. Таксама ён служыць напамінам не звязвацца з Беларуссю — ніколі».

Акрамя знакамітай брэсцкай «галавы» у спіс трапілі такія помнікі, як «Размова з Оскарам Уайлдам» ў Лондане, «Sam Hill's Stonehenge» у Вашынгтоне, помнік Папу Рымскаму Яну Паўлу Другому ў Рыме ды інш.

«Гэтая падборка сентыментальных памылак і занадта грузных твораў мастацтва можа паслужыць прыкладам безгустоўшчыны і перабору ў галіне крэатыву, хоць дыктатары і іх мастацкія камітэты ў свой час лічылі ўсё гэта выдатнай ідэяй», — паведамляе CNN.

Расказваюць, што першапачаткова архітэктар Кібальнікаў планаваў зрабіць манумент не большым за 7 метраў, але кіраўніцтву гэтага здалося мала, таму было вырашана павялічыць памеры да 36 метраў.

Але і гэта было не ўсё. Пры канцы існавання СССР з'явіўся праект дабудовы за манументам яшчэ большага бетоннага блока, каб павялічыць яго маштаб. Але з распадам СССР гэты гігантаманскі план сарваўся.

Каб стварыць лепшы від на манумент, пашкоджаны ў часе вайны «Белы палац» перад манументам (былы ўніяцкі манастыр) быў знесены амаль да падмуркаў. Гэта павінна было падмацаваць метафару «Руіны страляюць».

Нацысты занялі Брэст у першы ж дзень вайны, актыўныя баявыя дзеянні ў крэпасці працягваліся прыкладна тыдзень.

Сярод іншых, крэпасць абараняў канвойны полк НКВД, які быў раскватараваны на самым беразе Буга. Да апошняга дня перад вайной гэты полк займаўся дэпартацыяй мясцовага насельніцтва.

і

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0