Штотыдзень карэктарка «Нашай Нівы» запісвае тыповыя памылкі, якія яна выпраўляла ў артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Штосерады гэтую падборку яна рассылае супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТВ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

вОбласць – абласцЕй, цЭх – цЭхаў, медАль – медалЁў;

баявíк – баевікí (толькі ў першым складзе перад націскам е пераходзіць у я);

кароткаметрАжка, па хронаметражЫ (у першай частцы складанага слова пішам о, бо націск у другой частцы не на першым складзе);

даЁм – даяцЕ (калі націск у мн.л. 1-й асобы (мы) цяп.часу падае на канчатак, то і ў 2-й ас. (вы) націск таксама на канчатку: бярОм – берацЕ, ідзЁм – ідзяцЕ);

падышлі (калі прыстаўка на зычны, то і каранёвае пераходзіць у ы, пасля прыстаўкі на галосны – у й: абышоў – пайшоў);

Лагойскага тракту, менеджменту, персаналу;

тэатра абсурду (назоўнікі, што абазначаюць абстрактныя паняцці, у родным склоне адзіночнага ліку прымаюць канчатак -у);

любопытной Варваре нос оторвали (рас.) — цікаўнай Амілі нос прышчамілі, цікаўная Тэкля палезе і ў пекла, цікавы, як Марцін да кавы;

любишь кататься — люби и саночки возить (рас.) — любіў цалаваць, любі і [дзіця] гадаваць, любіш гасцяваць — любі і гасцей вітаць, любіш ездзіць, любі і саначкі цягаць (бел.).

Глядзі таксама

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за лістапад

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за снежань — 1

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за снежань — 2

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за студзень — 1

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за студзень — 2

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за студзень — 3

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за студзень — 4

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?