У бліжэйшыя суткі, 8 лютага, з Заходняй Еўропы на Беларусь будзе перамяшчацца сістэма франтальных раздзелаў. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.
Месцамі прагназуецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы ўмераны.
Тэмпература паветра гэтай ноччу -6.. +1°С, максімальная днём -1.. +5°С.
Атмасферны ціск ноччу яшчэ будзе падаць, заўтра днём пачне расці.
У наступныя двое сутак, 9 і 10 лютага, надвор'е ў Беларусі працягнуць фармаваць франтальныя раздзелы і цёплыя вільготныя паветраныя масы.
Таму ў наступныя двое сутак чакаецца няўстойлівае надвор'е. У многіх раёнах краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег).
Месцамі туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.
Тэмпература паветра ў ноч на 9 лютага 0.. -6°С, на 10 лютага -3.. +3°С, максімальны фон дзённых тэмператур — у асноўным 0.. +5°С.