Галандзец Свэн Крамер стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам на дыстанцыі 5 000 метраў у канькабежным спорце, заваяваўшы золата Сочы-2014 з рэкордам Гульняў — 6.10,76.
Чатыры гады таму ў Ванкуверы Крамер таксама быў найлепшым на гэтай дыстанцыі.
Прадстаўнікі Галандыі занялі ўвесь п'едэстал гонару: срэбра заваяваў Ян Блокхейсен, бронзу — Ёрыт Бергсма.