Мясніковіч — прыхільнік свабоднага рынку. Фота Сяргея Гудзіліна.

Мясніковіч — прыхільнік свабоднага рынку. Фота Сяргея Гудзіліна.

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у інтэрв'ю праграме «Карціна свету» на тэлеканале «РТР-Беларусь», паказаным у эфіры ўвечары 8 лютага, заявіў, што краіне патрэбна беспрацоўе.

Разважаючы над пытаннем аб адказнасці кадраў, кіраўнік беларускага ўрада адзначыў: «Мы шмат гаворым аб адказнасці дырэктара, галоўнага канструктара — гэта ўсё зразумела. Але калі сотнямі з прадпрыемства звальняюцца за парушэнне працоўнай і вытворчай дысцыпліны і потым пераходзяць на другі бок вуліцы і уладкоўваюцца на новае прадпрыемства — так быць не можа. Павінен быць рынак працы.

Калі той жа рабочы не будзе адчуваць дыхання ў патыліцу — ён абавязкова будзе працаваць дрэнна. Прынамсі, не заўсёды якасна».

Адказваючы на пытанне вядучага праграмы Юрыя Казіяткі, ці патрэбна беспрацоўе, Мясніковіч заявіў: «Патрэбна». 3-4%, па яго словах, гэта нармальна.

«Калі мы гаворым аб рынкавых адносінах, то павінен быць рынак працы. І наймальнік на рынку працы мае права выбіраць лепшых», — канстатаваў прэм'ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?