Вечарам на Алімпійскіх гульнях у Сочы былі разыграныя медалі ў могуле (фрыстайл).
Аляксандр Кражын, ria.ru
Алімпійскае золата выйграла Жусцін Дзюфур-Лапуант з сумай далаў 22,44. Срэбра ў яе сястры Хлоі Дзюфур-Лапуант — 21,66. Бронза — у амерыканкі Хане Кірні (21,49).
Цікава, што трэцяя сястра Дзюфур-Лапуант Максім заняла 12-е месца.
Першым алімпійскім чэмпіёнам Гульняў 2014 г. стаў амерыканец Сэйдж Катсэнбург.
Золата ў лыжах заваявала нарвежка Марыт Б'ёрген
Увесь п'едэстал у канькабежным спорце на дыстанцыі 5 000 м быў за Нідэрландамі.
У спрынце алімпійскім чэмпіёнам (і сяміразовым увогуле) стаў 40-гадовы нарвежац Уле-Эйнар Б'ёрндален.
Па выніках першага дня ў медальным заліку лідзіруе Нарвегія — з чатырма медалямі: два залатыя, адзін срэбраны, адзін бронзавы.
Нарвегія — 2, 1, 1
Галандыя — 1, 1, 1
Канада — 1, 1, 1
ЗША — 1, 0, 1
Аўстрыя — 0, 1, 0
Швецыя — 0, 1, 0
Чэхія — 0, 0, 1
У нядзелю на Алімпіядзе будзе разыграна сем камплектаў медалёў.
Пачнуцца спаборніцтвы а 10-й — хуткасны спуск у горных лыжах (мужчыны). Стануць вядомыя пераможцы ў скіятлоне (лыжы) у мужчын, у скачках на лыжах з сярэдняга трампліна ў мужчын, у слоўпстайле (сноўборд) у жанчын, на 3 000 м у канькабежным спорце сярод жанчын, завершацца камандныя спаборніцтвы ў фігурным катанні.
А 17:30 пачнецца спрынт у жаночым біятлоне, дзе галоўныя беларускія надзеі звязаныя з Дар'яй Домрачавай і Надзеяй Скардзіна.
Беларусы на зімовых Алімпійскіх гульнях:
1994 — 0, 2, 0
1998 — 0, 0, 2
2002 — 0, 0, 1
2006 — 0, 1, 0
2010 — 1, 1, 1.