На Алімпіядзе ў Сочы прайшла спрынтарская біятлонная гонка ў жанчын. Дар'я Домрачава заняла 9-е месца з вынікам 21 хвіліна 38,6 секунды (1 промах).
Золата выйграла алімпійская чэмпіёнка Ванкувера Анастасія Кузьміна (Славакія, нарадзілася ў Цюмені, але аказалася непатрэбная Расіі) з бліскучым вынікам 21.06,8.
Срэбра ў Вольгі Вілухінай (Расія) — 21.26,7, бронза — Віты Семярэнкі (Украіна) — 21.28,5.
Такім чынам Славакія заваявала першы медаль на Алімпіядзе, Расія — другі, Украіна — першы.
Перад Домрачавай — Карын Оберхофер (Італія), Анаіс Бескон (Францыя), Даратэя Вірэр (Італія), Вераніка Новакоўска-Зімняк (Польшча), Эліза Гаспарын (Швейцарыя).
Надзея Скардзіна — 17-я, Анастасія Дубарэзава — 31-я, Людміла Калінчык - 37-я.
У панядзелак пройдзе гонка пераследу ў мужчын, у аўторак — у жанчын.
Пройдуць таксама індывідуальныя гонкі і мас-старт, а таксама эстафеты.