У матчы 8-га туру гандбольнай Лігі чэмпіёнаў мінскае «Дынама» прайграла ў Скоп'е македонскаму «Вардару» з лікам 22:30 і згубіла тэарэтычныя шанцы на плэй-оф турніру.
Барселона — 15, ПСЖ — 11, Металург — 9, Вардар — 8, Дынама — 4, Вакер — 1.
Да канца групавога турніру засталося правесці два матчы: 16 лютага «Дынама» згуляе дома з «Металургам», а 23 лютага з гасцях з «Вакерам», але дагнаць «Вардар» не зможа. Бо пры роўнасці ачкоў улічваюцца матчы паміж сабой (26:24, 22:30).
Год таму «Дынама» выйшла ў плэй-оф (з трэцяга месца), дзе ў 1/8 фіналу прайграла «Металургу».
У сёлетнім турніры мінскі клуб перамог толькі двойчы: над «Вардарам» і «Вакерам».