У Варшаве прайшоў «Эўрапейскі марш» салідарнасьці зь беларусамі, якія выйшлі на такую сама акцыю ў Менску. Марш пачаўся з пляцу Канстытуцыі, што ў цэнтры сталіцы Польшчы.

Шэсьце не было шматлюдным. 45 яго ўдзельінікаў прайшлі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі па цэнтральнай Маршалкоўскай вуліцы да Банковага пляцу. Там у неба яны выпусьцілі балёнікі з сымболікай Эўропы і Беларусі.

Акрамя беларускіх эмігрантаў і студэнтаў, у шэсьці ўзяў удзел былы віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту Януш Анышкевіч, якога напярэдадні не ўпусьцілі ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?