Курс даляра ў Казахстане — партнёра Беларусі па Мытным саюзе — дасягне адзнакі 185 тэнге, паведамляе Tengrinews.kz са спасылкай на прэс-службу Нацбанка Рэспублікі Казахстана.

скрыншот з сайта аднаго з банкаў у Казахстане

скрыншот з сайта аднаго з банкаў у Казахстане

Нацыянальны банк Казахстана прыняў рашэнне «адмовіцца з 11 лютага 2014 ад падтрымання абменнага курсу тэнге на ранейшым узроўні, знізіць аб'ёмы валютных інтэрвенцый і скараціць умяшанне ў працэс фарміравання абменнага курсу тэнге», паведаміла ведамства.

У Цэнтрабанку зазначылі, што дэвальвацыя тэнге была неабходная «для аднаўлення знешняй канкурэнтаздольнасці абменнага курсу тэнге, знешнегандлёвага балансу эканомікі РК і падтрымання канкурэнтаздольнасці айчынных таваравытворцаў». 

Таксама Нацбанк Казахстана называе адной з прычын, нявызначанасць адносна абменнага курсу расійскага рубля, які ў 2013 г. аслаб на 7,1% адносна даляра, стан плаёжнага балансу РК, рост імпарту, а таксама высокія дэвальвацыйныя чаканні ў эканоміцыі.

Афіцыйны курс Нацбанка на 11 лютага быў устаноўлены на ўзроўні 155,5 тэнге за даляр ЗША. Такім чынам афіцыйна тэнге дэвальваваны на 19%.

Разам з тым шэраг банкаў прадае даляр больш чым па 200 тэнге.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?