Літоўскі гурт Biplan прэзентаваў беларускамоўную версію сваёй песні Amore – галоўнага поп-хіта Літвы за 2013 год.

Музыкі абвесцілі конкурс на пераклад песні, у выніку найлепшы тэкст стварылі Дар’я Ісаковіч (куплеты) і Дар’я Зяньковіч (прыпевы). Дарэчы, Amore ужо мае расейскую і ўкраінскую версію.

Гурт Biplan выступіць у Мінску 2 сакавіка, у клубе Tarantino.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?