Спорт4646

Дар’я Домрачава — алімпійская чэмпіёнка!

Беларуска бліскуча правяла гонку пераследу (пагоню) на Алімпійскіх гульнях. Яна стартавала толькі дзявятай з 32 секундамі адставання ад славачкі Настассі Кузьміной. Месцы ў пагоні размяркоўваюцца па выніках спрынту.

Ужо падчас першага кіламетра дыстанцыі стала зразумела, што лыжы ў Дашы працуюць выдатна. Сэрвісмены сваю справу зрабілі. Яна адразу ж вырвалася на другую пазіцыю, адыграўшы ў ціхаходнай Кузьміной 18 секунд! А яшчэ і першая стральба атрымалася ўзорнай.

На другі круг Домрачава сыходзіла крыху адстаючы ад Кузьміной, аднак вельмі хутка яе нагнала, хоць і не імкнулася апярэджваць суперніцу. І на стральбе нервы здалі менавіта ў славачкі. А вось стрэлы Дар'і зноў аказаліся трапнымі, на трасу яна сышла безумоўным лідарам.

Стала зразумела, што далей беларусцы трэба змагацца толькі з сабой, а не з іншымі біятланісткамі. Пры трэцяй стральбе адна з куляў трапіла ў габарыт, але мішэнь усё адно закрылася. Перад апошняй стральбой Дар’я магла нават дазволіць сабе пудла. І апошні стрэл так і не закрыў талерачкі. Але нават гэтага хапіла для вельмі камфортнага фінішу.

У выніку яна выйграла ў срэбранай прызёркі нарвежкі Туры Бергер больш за паўхвіліны. Гэта пры тым, што Домрачава фінішавала са сцягам, а гэта значыць згубіла нейкія імгненні.

Гэта першы медаль беларусаў на Алімпіядзе ў Сочы. І другі медаль Домрачавай на Гульнях. Першы (бронза) чатыры гады таму яна заваявала ў канадскім Ванкуверы.

Таксама яна двойчы выйгравала Чэмпіянат свету.

Дар’я – самая хуткая біятланістка свету. Ёй 27 гадоў, у біятлоне спартсмены часта пачынаюць раскрывацца толькі пасля трыццаці. Нарадзілася ў Мінску, але гадавалася ў Цюменскай вобласці, куды пераехалі бацькі. Там і стала вучыцца біятлону. Калі паўстаў выбар, за якую краіну выступаць, Домрачава абрала Беларусь.

Каментары46

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве10

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманні ў 2020-м, арышт у 2024-м, эміграцыя ў 2025-м. Гісторыя 21-гадовага беларускага «тэрарыста»2

З птушкафабрыкі пад Гроднам прапала 400 яек качкі. Прычым яйкаманы нават сачылі, як вылупліваюцца качаняты2

Украіна паведаміла пра гібель у Расіі больш за 200 ваеннапалонных2

У справе «Трайпла» з'явіўся новы паварот

Як беларуская кампанія пастаўляе ў Расію брэндавае адзенне ў абыход санкцый і ў шкоду дзяржбюджэту4

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін13

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства3

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве10

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць