За 2013 рост прэміяльнага рынку аўтамабіляў у Беларусі склаў 36 %. Гэта адбылося на фоне пастаяннага чакання дэвальвацыі беларускага рубля і краху ўсёй эканомікі краіны.

Увесь 2013 людзі актыўна ўкладалі грошы ў дарагую нерухомасць і дарагія аўтамабілі. Па дадзеных беларускіх аўтадылераў, рост прэміяльнага рынку аўтамабіляў у Беларусі склаў 36%. А калі браць клас прэміяльных уседарожнікаў, дык ён і зусім вырас на 61 %. Пры гэтым, напрыклад, адны з самых дарагіх аўтамабіляў Jaguar і Land Rover паказалі рэкордны рост продажаў на больш чым 400%. Адкуль у людзей грошы і пра што кажа гэтая актыўнасць пакупнікоў на прэміяльным рынку, «Ежедневінік» спытаў у генеральнага дырэктара аўтацэнтра «Атлант -М Брытанія» Рыгора Бараноўскага.

- На вашу думку, рост прэміяльнага рынку аўтамабіляў неяк звязаны з чаканнем дэвальвацыі беларускага рубля, якое адчувалася ўвесь 2013? Ці не спрабавалі людзі, укладаючы грошы ў дарагія аўтамабілі, захаваць такім чынам свае зберажэнні?

- Я не звязваю рост прэміяльнага рынку аўтамабіляў у Беларусі з чаканнем дэвальвацыі. Наадварот, я звязваю гэта са спрыяльнай эканамічнай сітуацыяй. Аб'ектыўна я бачу, што ёсць нейкі аб'ём свабодных грошай на рынку, якія людзі ўкладаюць у дарагія аўтамабілі або нерухомасць. Яны робяць гэта, калі справы ідуць добра. Так, многія ў 2013 годзе дазволілі сабе аўтамабіль прэміяльнага ўзроўню, у тым ліку і Jaguar і Land Rover.

- Іншыя дылеры, якія прапануюць прэміяльныя аўтамабілі, таксама паказалі рост продажаў, але ўсё ж рынак у асноўным вырас менавіта за кошт Jaguar і Land Rover. Пры гэтым цана на вашыя аўтамабілі не сказаць каб ніжэйшая, чым у канкурэнтаў. У чым сакрэт?

- Я не бачу адчувальнасці нашых пакупнікоў да ваганняў коштаў. Я не лічу цану вырашальным фактарам набыцця нашых аўтамабіляў. У нас ёсць стратэгічныя арыенціры, якімі мы і кіруемся. Мы робім усё, каб паляпшаць сэрвіс для кліентаў, увесь комплекс паслуг, якія мы робім для іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?