Нобэлеўскі камітэт заявіў, што ўзнагарода прысуджаецца за стварэньне тэорыі аптымальных мэханізмаў разьмеркаваньня рэсурсаў, якая «дазваляе разьмежаваць сытуацыі станоўчага і адмоўнага функцыянаваньня рынкаў».
«Сёньня тэорыя аптымальных мэханізмаў разьмеркаваньня рэсурсаў мае відавочнае значэньне ў многіх галінах эканомікі і часткова паліталёгіі», ‑‑ гаворыцца ў заяве Нобэлеўскага камітэту.
Нобэлеўская прэмія па эканоміцы — адзіная, якая не згадвалася ў тэстамэнце Альфрэда Нобэля. Яна была заснавана ў 1968 г. Банкам Швэцыі, а потым уключана ў групу нобэлеўскіх прэмій.
0
0
0
0
0
0