Літаратура2121

Навумчык, Дашкевіч, Севярынец і іншыя: поўны спіс прэтэндэнтаў на прэмію Гедройца

Два папярэднія гады на прэмію Гедройца былі вылучаны, адпаведна, 21 і 43 кнігі. Сёлета ў поўны спіс увайшлі 45 выданняў, якія прэтэндуюць на перамогу.

Сярод верагодных прэтэндэнтаў на перамогу —

«Музы і свінні» Уладзіслава Ахроменкі, «Хвілінка» Ігара Бабкова, «Дараванне. Прощение. Vergebung» Алены Брава, «Праклён» Валера Гапеева, «Імёны» і «Казкі пра дарослых» Адама Глобуса, «Шклатара» Артура Клінава, «Багун» Вінцэся Мудрова, «Ночы на Плябанскіх млынах» Людмілы Рублеўскай.

Апроч таго, сярод прэтэндэнтаў — творы двух былых палітвязняў. Зміцер Дашкевіч прадстаўлены творам «Чарвяк», Павел Севярынец — зборнікам «Беларуская глыбыня».

У спіс традыцыйна трапілі кнігі, якія цяжка аднесці да мастацкай літаратуры і толькі часткова можна назваць эсэістыкай.

Напрыклад, гістарычнае даследаванне — мемуары «Дзевяноста першы» Сяргея Навумчыка — або філасофска-тэалагічная праца Пётры Рудкоўскага «Вялікі выбух у малой Галілеі».

Большасць кніг прадстаўленыя ў папяровай версіі, толькі пяць — у электроннай.

Столькі ж кніг надрукавана па-за межамі Мінска (дзве — у Гродна, па адной у Вільні, Полацку і Празе).

Астатнія выйшлі ў сталічных выдавецтвах. Сярод лідараў «Мастацкая літаратура», дзе выйшлі кнігі 14 аўтараў. На другім «Логвінаў» — 9. На трэцім — «Галіяфы» і «Кнігазбор» — 3.

Хто з вядомых пісьменнікаў не трапіў у сёлетні спіс?

Нашумелыя «Час second-hand» Святланы Алексіевіч і «Сфагнум» Віктара Марціновіча.

Бо спярша былі створаны па-расейску, а ўжо потым перакладзеныя на беларускую мову. Зрэшты, новы раман Марціновіча «Мова», выхад якога запланаваны на восень 2014 года, можа стаць адным з фаварытаў ужо наступнага конкурса.

Няма ў спісе кніг «Блог Усяслава Чарадзея» Паўла Касцюкевіча і «Знакі прыпынку» Уладзіміра Някляева,

бо прэмію цяпер немагчыма атрымаць двойчы.

На перамогу таксама не змогуць прэтэндаваць кнігі Барыса Пятровіча «Спакушэнне» і «Спачатку была цемра».

Бо іх аўтар уваходзіць у склад журы.

Наступным этапам прэміі стане абвяшчэнне доўгага спісу (лонг-ліста), у які трапяць 12 кніг. Ён будзе абвешчаны не пазней за 31 сакавіка.

Вынікі трэцяй прэміі імя Гедройца будуць аб’яўлены ў чэрвені.

Поўны спіс намінантаў на прэмію:

1.Мікола Адам. Шоўк. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

2. Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.

3. Васіль Аўраменка. Нябачнае і ява. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

4. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: «Каўчэг», 2013.

5. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

6. Баравікова, Р. А. Кава для дамавіка. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013. — (Беларуская проза ХХІ стагоддзя).

7. Аляксандр І. Бацкель. Мімікрыя: Даследаванне чатырох стыхій на прыкладзе чатырох летуценнікаў. — Мінск: «Каўчэг», 2013.

8. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: «Звязда», 2013.

9. Наталля Бучынская. Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

10. Пятро Васючэнка. Дванаццаць подзвігаў Геракла. — Мінск: «Звязда», 2013.

11. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

12. Вольга Гапеева. (В)ядомыя гісторыі [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.

13. Валеры Гапееў. Праклён. — Мінск: «Галіяфы», 2013.

14. Адам Глобус Імёны. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

15. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

16. Зміцер Гуд. Поўдзень-3. — Мінск: «Галіяфы», 2013.

17. Зміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013.

18. Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

19. Валянцін Дубатоўка. Чорная воля. — Гродна: «Гарадзенская бібліятэка», 2013

20. Зінаіда Дудзюк. Слодыч і атрута. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

21. Мікола Захаранка. І тады ўдарыў бом. — Мінск: «Кнігазбор», 2013.

22.Сяргей Календа. На крок назад, на дзень наперад [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.

23. Казімір Камейша. Ад Кромані да Свіцязі. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

24.Павел Капанскі. Жыццё з вялікай літараы Ж [электронная кніга]. — BYBOOKS, 2013.

25. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

26. Анатоль Кудласевіч. Пераход. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

27. Уладзімір Ліпскі. Сонца над галавой. — Мінск: «Адукацыя і выхаванне», 2013.

28. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: «Кнігазбор», 2013.

29. Алесь Масарэнка. Удзячны калодзеж. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

30. Серж Мінскевіч. Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

31. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: «Полацкае ляда», 2013.

32. Таццяна Мушынская. Джульета і экстрасэнс. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

33. Сяргей Навумчык. Дзевяноста першы. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, 2013.

34. Уладзімір Несцяровіч. Непрыручанае рэха. — Мінск: «Галіяфы», 2013.

35. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: «Кнігазбор», 2013. — (Пункт адліку).

36. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

37. Пётр Рудкоўскі. Вялікі выбух у малой Галілеі. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

38. Віктар Сазонаў. Паэзія прозы. — Гродна: «Гарадзенская бібліятэка», 2013.

39. Павел Севярынец. Беларуская глыбіня. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

40. Аксана Спрынчан. Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбета: Поўны эксклюзіў. Гісторыі з-пад фіялетавага парасона. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

41. Сцяпан Стурэйка. Разрушыцель [электронная кніга]. — «Твой стыль», 2013.

42. Віктар Супрунчук. Цвіў белы-белы бэз. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

43. Васіль Ткачоў. Так і жывём, брат. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

44. Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі. — Мінск: «Логвінаў», 2013.

45. Віктар Шніп. Пугачоўскі цырульнік: дзённікавая проза паэта. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2013.

46. Эрнест Ялугін. Перад патопам. — Мінск: Выд. В. Хурсік, 2013.

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку1

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку

Усе навіны →
Усе навіны

Марадона падчас свайго візіту ў Беларусь не захацеў сустракацца з Румасам1

Лукашэнка пракаментаваў збіццё сабакі ў Гродне і расказаў пра сваё трапяткое стаўленне да жывёл10

Дроны УСУ ўдарылі па двух расійскіх аб’ектах ВПК

Уладальніца беларускага брэнду жаночага адзення Moshe здзівілася шалёным цэнам канкурэнтаў11

Ізраіль наносіць новы ўдар па Іране3

«Прапанаваў грошы». Беларуска распавяла, як КДБ спрабаваў яе вербаваць1

Іранскія ракеты забілі 5 чалавек у Ізраілі, больш за 80 параненыя. Цэлі былі выпадковыя2

«У наш час у Хрыста была б жоўтая бірка». Былы палітвязень Аляксандр Тарасенка распавёў пра свой досвед за кратамі2

«Уратавалі заторы». Студэнтка спазнілася на фатальны рэйс Air India усяго на 10 хвілін, і яе не пусцілі на борт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку1

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць