Дзяніс Дзянісаў цьвердзіць, што з большасьцю ахвярадаўцаў ён разьлічыўся. Зрэшты, большасьць ахвярадаўцаў вяртаньня грошай і не патрабуе: не для таго ахвяраваліся.

Вэрсія пра зьнікненьне грашовага закладу, сабранага неабыякавымі людзьмі дзеля вызваленьня з турмы Дзяніса Дзянісава, выклікала шырокі розгалас у Сеціве.

Зьявілася інфармацыя, што Дзянісаў усё ж разьлічыўся з часткай ахвярадаўцаў. Як паведаміла каардынатарка кампаніі «Падары свабоду палітвязьню» Жанна Ямайкіна, гэтая інфармацыя пацьвердзілася са словаў людзей, якім грошы ўжо вярнулі, і з дасланага ёй Дзянісавым ліста. Аднак пакуль вернутыя толькі каля 60 % ад усёй сумы. Таксама ў сваім лісьце Дзяніс не праліў сьвятло на акалічнасьці страты закладу, ды не патлумачыў сваіх паводзінаў. Па‑ранейшаму частка людзей жадае вярнуць свае грошы. Штопраўда, такіх няшмат. Варта адзначыць, што большасьць наведнікаў сайтаў, якія камэнтавалі навіну пра Дзянісава, не шкадуюць, што дапамаглі таму вырвацца з турмы. «Галоўнае — мы выявілі сваю салідарнасьць з чалавекам, што быў у той момант у бядзе» — прыкладна так мяркуе большасьць камэнтатараў.

Знайшла пацьверджаньне й інфармацыя пра месцазнаходжаньне Дзянісава — ён насамрэч навучаецца ў Польшчы паводле праграмы Каліноўскага.


Дзяніс Дзянісаў. Фота Юліі Дарашкевіч
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?