Следам за польскімі памежнікамі, якія апублікавалі маляўнічыя фотаздымкі разнастайных прадстаўнікоў фаўны, знятых пры дапамозе сістэм назірання на лініі мяжы, відэа з жывёламі і нелегальнымі мігрантамі, знятае аналагічным абсталяванне на ўчастку мяжы з Літвой, выклалі ў інтэрнэце іх беларускія калегі. 

На адным відэароліку рысь. Яе зафіксавалі непадалёк ад пункта пропуску «Лоша». Жывёла падыходзіць да пагранічнага бар'ера, аглядаецца, але не перасякае яго. 

На іншым відэароліку трое грузінскіх нелегалаў у маскіровачных халатах, якія падбіраюцца на карачках да загароды таксама блізу «Лошы». Яны былі затрыманыя 25 студзеня. 

Нагадаем, спачатку ўсе трое мужчын прыехалі ў Брэст і паспрабавалі выехаць у Польшчу ў афіцыйным парадку. Аднак польскія памежнікі сем разоў адмовілі ім ва ўездзе ў краіну. Затым невядомы брэстаўчанін параіў грамадзянам Грузіі паспрабаваць шчасця на беларуска-літоўскім участку мяжы. Усе затрыманыя былі аформлены парушальнікамі мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?