Да канца 2014 года тарыфы на пасажырскія гарадскія перавозкі ў Мінску павялічацца амаль на 66% (да 5 тыс. рублёў), у абласцях — на 55% (да 4,2 тыс).
Аб гэтым заявіў намеснік дырэктара дэпартамента цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі Іван Трапянок 14 лютага на калегіі Міністэрства транспарту і камунікацый у Гомелі.
Аднак, паводле яго слоў, гэта будзе зроблена ў некалькі этапаў. «З мэтай недапушчэння сацыяльнай напружанасці павышэнне тарыфаў адбудзецца паэтапна», — сказаў Трапянок.
Віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Калінін у сваю чаргу заявіў, што «шокавых пераўтварэнняў» не будзе, тарыфы будуць павялічвацца ў залежнасці ад росту даходаў насельніцтва.