Сёння мікрафінансавыя арганізацыі ў Беларусі не толькі пазычаюць грошы, але і прымаюць пазыкі ад насельніцтва. Яскравым прыкладам апошняга з'явілася ПГУП «Якуцкія брыльянты». У сваёй рэкламе кампанія прапаноўвала людзям размясціць у сябе зберажэнні пад неверагодны працэнт: ад 72 да 96% гадавых у залежнасці ад тэрміну.

Кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова раней ужо ахрысціла гэтую арганізацыю фінансавай пірамідай.

Каб прымаць уклады ў насельніцтва, трэба атрымаць на гэта дазвол Нацбанка. У «Якуцкіх брыльянтаў» яго няма. Юрыдычна гэта яны бяруць пазычаюць у вас грошы. Але для самавітасці і пераканаўчасці на ўлётках, панавешаных у метро, МФА пазначыла рэквізіты ліцэнзіі Мінфіна на аптовы продаж каштоўных металаў. Мінгандлю палічыў, што гэта парушэнне, — рэкламу знялі.

«Міністэрства гандлю разглядала рэкламу «Якуцкіх брыльянтаў «і палічыла яе неналежнай, бо ў рэкламе па прыцягненні грашовых сродкаў насельніцтва была паказаная ліцэнзія на ажыццяўленне аптовага гандлю каштоўнымі металамі. Гэтая інфармацыя ўводзіла спажыўцоў у зман, нібыта прадпрыемства мае дазвол на прыцягненне пазык», — распавядае начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Мінгандлю Ірына Барышнікава.

 Але з рынку кампанія так і не сышла. Там па-ранейшаму бяруць пазыкі. Пасля прыняцця ўказа, які рэгулюе дзейнасць мікрафінансавых арганізацый, «Якуцкім брыльянтам», хутчэй за ўсё, прыйдзецца закрыцца.

«У выпадку падпісання распрацаванага дзяржорганамі дакумента будзе ўведзеная наўпроставая забарона на прыцягненне грошай юрыдычнымі асобамі, якія не з'яўляюцца банкамі, нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі альбо спажывецкімі кааператывамі фінансавай узаемадапамогі, якія будуць у рэестры Нацыянальнага банка», — агучваюць палажэнні ўказа прадстаўнікі рэгулятара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?