15 кастрычніка ў вёсцы Разьдзяловічы (Ганцавіцкі раён) адзін чалавек загінуў, пяць параненыя.

Як паведаміў БелаПАН памочнік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, паводле наяўнай на гэты момант інфармацыі, НЗ адбылося ў вёсцы Раздзяловічы каля 11 гадзін. У кацельні узарваўся кацёл, абваліліся дах і пліты перакрыцця. У гэты момант у памяшканні знаходзілася некалькі чалавек. На месцы загінуў 41‑гадовы мужчына, 43‑гадовы і 51‑гадовы атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні. Мужчыны 24, 26 і 43 гадоў, якія, паводле папярэдняй інфармацыі, знаходзіліся побач з будынкам кацельнай, атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджанні. Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі яны дастаўлены ў раённую бальніцу.

Цяпер на месцы здарэння працуе камісія па НС пры Ганцавіцкім райвыканкаме. Прычыны выбуху высвятляюцца.

Як стала вядома БелаПАН, кацельні, што належыць ЖКГ, працавала на цвёрдым паліве. Яна забяспечвала цяплом жылы сектар. Кацёл, які ўзарваўся, быў выраблены ў 2004 годзе.

Ларыса Шыганава, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0