Сёння ў Вене (Аўстрыя) скончылася зімовая сесія Парламенцкай Асамблеі АБСЕ. Галоўнымі тэмамі былі «Цяперашняя сітуацыя ва Украіне» і «Праблемы росту экстрэмізму, радыкалізму і ксенафобіі. Выклікі для АБСЕ рэгіёнаў». Пытанне Беларусі і чэмпіянат у Менску ў траўні таксама атрымалі шырокую ўвагу міжнародных парламентароў.
Варта адзначыць, што дадзенае паседжанне ПА АБСЕ выдатнае тым, што яно адбываецца з новым старшынём працоўнае групы ПА АБСЕ па Беларусі Крыстыянам Хольмам. Ён і арганізаваў семінар, прысвечаны Беларусі, з удзелам праваабаронцы-вясноўца Валянціна Стэфановіча і Андрэя Саннікава, экс-кандытата на прэзідэнцкіх выбарах 2012 года.
Прадстаўнікі беларускага рэжыму адмовіліся ўдзельнічаць у семінары.
Як адзначыў Крыстыян Хольм, дэпутат парламента Швецыі ад Партыі памяркоўных / шведскія кансерватары), найістотнейнай мэтай яго працоўнай групы ёсць хуткае выясненне таго, якія інструменты ПА АБСЕ мае, каб мець пазітыўны ўплыў на сітуацыю з правамі чалавека і свабодай у Беларусі і як тыя інструменты могуць выкарыстоўвацца.
Крыстыян Хольм адзначыў, што прысутнасць офіса АБСЕ ў Менску дала б магчымасць шырэйшага дыялогу і прадуктыўнай працы ў часе выбараў прэзідэнта ў 2015-м годзе і назірання за імі.
На думку Крыстыяна Хольма, вядомага сваёй жорсткай крытыкай правядзення чэмпіянату ў Беларусі з рэжымам Лукашэнкі, травеньскі Чэмпіянат свету па хакеі мае адбыцца строга ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і патрабаваннямі Міжнароднай федэрацыі хакея, каб аніякіх перашкодаў не рабілася ў працы як міжнародных, гэтаксама і мясцовых медыяў. Усе спробы рэгулявання таго, што журналісты могуць і не могуць асвятляць у Беларусі, цалкам непрымальныя і ставяць пад пытанне сам факт правядзення чэмпіянату ў Менску.
Нагадаем, што шведскія спартовыя журналісты папярэдзілі, што любыя спробы рэгуляваць працу СМІ будуць інтэрпрэтавацца вельмі негатыўна. Урэшце, улады адмовіліся ад ідэі адмысловых візаў і акрэдытацыяў для прадстаўнікоў замежных СМІ.