Пакуль беларусы ў Сочы атрымліваюць заслужаныя медалі, у Мінску таксама праходзіць алімпіяда, але паэтычная.

Ціхан Чарнякевіч

Ціхан Чарнякевіч

Старшыня СБП Барыс Пятровіч

Старшыня СБП Барыс Пятровіч

Альгерд Бахарэвіч у буктрэйлеры

Альгерд Бахарэвіч у буктрэйлеры

Раіса Баравікова

Раіса Баравікова

Сын музыкі Пукста адмаўляецца сыходзіць без мікрафона і гітары

Сын музыкі Пукста адмаўляецца сыходзіць без мікрафона і гітары

Андрэй Адамовіч

Андрэй Адамовіч

Марыйка Мартысевіч

Марыйка Мартысевіч

Андрэй Хадановіч

Андрэй Хадановіч

Усевалад Сцебурака

Усевалад Сцебурака

Віка Трэнас

Віка Трэнас

Глеб Лабадзенка

Глеб Лабадзенка

Віктар Жыбуль

Віктар Жыбуль

Андрусь Такінданг

Андрусь Такінданг

Пераможца паэтычнага Слэмсэйшна рускі паэт Аркадзь Штыбель.

Пераможца паэтычнага Слэмсэйшна рускі паэт Аркадзь Штыбель.

Беларусія, літоўскія, украінскія ды расійскія «спартоўцы» у Дзень усіх закаханых, 14 лютага, біліся ў паэтычным Слэмсэйшне, якім самі арганізатары, дарэчы, і назвалі фармат мерапрыемства.

Міждународны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова праводзіцца Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў з 2012 года.

Чаму ў гонар Cтральцова? Бо гэта самы еўрапейскі пісьменнік з усіх савецкіх пісьменнікаў, так прынамсі, мяркуе літаратуразнаўца і крытык Ціхан Чарнякевіч.

Падчас вечара адбыўся паказ першага прафесійнага буктрэйлера «Смаленне Вепрука», дзе ў галоўнай ролі быў Альгерд Бахарэвіч, які ўвесь час у сцэнах курыць і з’яўляецца асноўным рэтранслятарам твору Стральцова, і Максім Жбанкоў, які пераважна маўчыць і слухае, але часам таксама курыць. 

Асноўнай жа падзеяй быў непасрэдна сам слэмсэйшн Зборнай Беларусі супраць Зборнай Свету.

Беларусаў прадстаўлялі: Раіса Баравікова, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Глеб Лабадзенка, Таня Светашова, Усевалад Сцебурака, Андрусь Такінданг, Віка Трэнас, Анка Упала. Іх асноўнай зброяй былі вершы Рыгора Барадуліна, Янкі Купалы, Аляксея Пысіна, Віталя Рыжкова ды іншых літаратурных волатаў.

Што тычыцца Зборнай Свету, то з Расіі былі Аркадзь Штыпель, Марына Галіна, з Украіны — Юрый Завадскі ды Галіна Крук ды інш. Яны выкарыстоўвалі супраць беларусаў Букоўскага, Акіта Фуджы і свае ўласныя вершы.

Паміж выступамі граў музыка Пукст з маленькім сынам, якога супакойвалі ўсёй гурбой наведвальнікаў, бо той адмаўляўся сыходзіць са сцэны без мікрафона і гітары. Цукеркі і гульні на смартфоне хлопчыка супакоілі.

Арбітрам вечара быў Андрэй Хадановіч. У якасці журы былі розныя наведальнікі, таму можна казаць што ўсё было аб’ектыўна.

Што да арганізацыі вечара, то гэта, пэўна, лепшыя «Вершы на асфальце» з усіх мінулых.

Нават тое, што пачатак спазніўся, а само мерапрыемства цягнулася каля 4 гадзін, не сапсавала агульных уражанняў. Калі раней часам можна было і прыснуць пад вершы, то зараз быў бясконцы драйв, часам падавалася, што ўсе звар’яцелі. Адны вершы ледзь не выклікалі слёзы, другія прымушалі смяяцца.

Асноўны плюс вечара — гэта разнастайнасць і каларыт. Віктар Жыбуль, як вар’ят, басанож бегаў па сцэне з сачком за матылькамі і спатыкнуўся аб пісталет, які забыла на сцэне Марыйка Мартысевіч.

Што пацешыла і стала сапраўднай перамогай беларускай зборнай, дык гэта тое, што наш Барадулін перамог Аляксандра Пушкіна па адзнаках.

У выніку доўгіх спаборніцтваў і барацьбы за перамогу паміж Лабадзенкам і расейскім паэтам Аркадзем Штыпелем (каларытным мужчынам, з даўгімі валасамі, у квяцістым швэдры ды камізэльцы), перамог сп. Штыпель.

Вершы на асфальце яшчэ ў суботу і нядзелю будуць цешыць наведвальнікаў прэзентацыямі і выступамі беларускіх і замежных паэтаў.

* * *

15 лютага, субота (Канферэнц-зала Інстытута імя Гётэ ў Мінску)

14.00. Паказ першага прафесійнага буктрэйлера «Смаленне вепрука». Сустрэча са стваральнікам Змітром Вайноўскім.

14.30. Прэзентацыя зборніка «Азёрная школа паэзіі» пераможцаў літаратурнага конкурсу імя Максіма Танка. Удзельнічаюць Андрэй Адамовіч, Сабіна Брыло, Андрэй Вылінскі, Ганна Мананкова, Марыя Пушкіна, Наталля Рак, Антон Рудак, Юля Цімафеева.

15.30. Прэзентацыя электронных кніг BYBOOKS. Удзельнічаюць Ася Волкава, Ліна Казакова, Воля Чайкоўская, Яўген Ліпковіч, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Хадановіч. Мадэратар Павал Капанскі.

16.30. Раман Яраш. Акустычны канцэрт. 

17.00. Чытаюць паэты-госці фестывалю: Адальстэйн Асбэрг (Ісландыя), Ірына Бельская (Наваполацк-Мінск), Марыя Галіна, Аркадзь Штыпель (Расія), Дзмітрый Дзмітрыеў (Магілёў), Наста Кудасава (Карэлічы), Дар’я Ліс (Залессе), Валеры Руселік (Горадня), а таксама перакладчыкі Альгерд Бахарэвіч і Ірына Герасімовіч.

18.30. «Magnus Ducatus Poesis — Вялікае Княства Паэзіі». Уладзімер Арлоў, Алесь Разанаў, Антон Рудак (Беларусь), Данатас Пятрошус, Альвідас Шляпікас (Літва), Георгій Яфрэмаў (Літва-Расія), Адам Відэман, Агнешка Мірахіна (Польшча), Анастасія Векшына (Расія-Польшча), Алена Герасімюк, Юрый Завадскі (Украіна). З удзелам музыкі Яўгена Барышнікава. Мадэратар Андрэй Хадановіч.

16 лютага, нядзеля («ЦЭХ»)

17.00. «Вецер з Захаду»: прэзентацыя кнігі Уладзіміра Глазава «Время собственное». Удзельнічаюць Васіль Барысюк, Ярына Дашына, Павел Капанскі, Сяргей Прылуцкі, Уладзімір Глазаў (Берасце).

18.00. «3+3»: прэзентацыя кніг Кірылы Анохіна, Віялеты Пачкоўскай, Тані Скарынкінай, Анатоля Івашчанкі, Генадзя Лапаціна, Усевалада Сцебуракі (серыя «Пункт адліку» і серыя «Кнігарня пісьменніка»).

19.00. Прэзентацыя кнігі Віславы Шымборскай «Канец і пачатак». Удзел бяруць паэты Агнешка Мірахіна і Адам Відэман (Польшча), музыкі Вольга Падгайская і Віталь Эпаў, перакладчыкі Анастасія Векшына (Польшча-Расія), Марына Казлоўская, Сяргей Прылуцкі і Андрэй Хадановіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?