Мінскія «Цмокі» пацярпелі сёмую запар паразу ў баскетбольным турніры Адзіная ліга ВТБ.

Сёння на «Мінск-Арэне» «Цмокі» прайгралі аўтсайдару групы марыупальскаму «Азоўмашу» з лікам 98:102 (асноўны час скончыўся з лікам 72:72 — 18:20, 20:22, 17:19, 22:16, потым былі згуляныя два авертаймы (15:15, 6:10).

Гэта сёмая запар параза «Цмокаў», апошні раз мінчукі выйгравалі ў турніры тры месяцы таму, 17 лістапада, перамогшы на «Мінск-Арэне» казахстанскаму «Астану».

Цікава, што 9 лістапада «Цмокі» перамаглі «Азоўмаш» у гасцях 74:67.

1 Хімкі 15 0
2 ЦСКА 14 2
3 Трыумф  9 5
4 ВЭФ 6 8
5 Крылы Саветаў 6 8
6 Астана 6 9
7 Цмокі 4 9
8 Ч. Кастрычнік 4 9
9 Няптунас 4 10
10 Азоўмаш 4 10

Першыя дзве каманды выходзяць у чвэрцьфінал наўпрост. Каманды, што зоймуць з 3-га па 6-е месца ў групе, згуляюць ва ўнутраным плэй-оф.

«Цмокам» засталося правесці пяць матчаў:

наступныя два ў гасцях — 23 лютага з «Астаной», 9 сакавіка з «Хімкамі».

16 сакавіка матч у Мінску з «Трыумфам», затым яшчэ два матчы ў гасцях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0