Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі асвяціў сёння ў Магілёве новы храм і сустрэўся з кіраўніцтвам Магілёва і Магілёўскай вобласці, паведамляе БелТА.

Храм Святых Царскіх пакутнікаў і ўсіх навамучанікаў і вызнаўцаў Рускай праваслаўнай царквы ХХ стагоддзя ўзведзены ў парку Горкага побач з месцам, дзе знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў гады Першай сусветнай вайны. Са жніўня 1915 па лістапад 1917 Стаўка з'яўлялася месцам знаходжання імператара Мікалая II. А 2 сакавіка апошні расійскі імператар адрокся ад трону. І ўжо не як манарх, а проста палкоўнік Мікалай Раманаў прыехаў у Магілёў, каб развітацца са штабам Стаўкі і сустрэцца са сваёй маці Марыяй Фёдараўнай.

Будаўніцтва храма было завершана ў 2013 годзе. Тут вядуцца службы, дзейнічае нядзельная школа, ёсць царкоўная бібліятэка.

Сёлета 9 студзеня тут адзначылі прастольнае свята, набажэнства ўзначальваў епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній. Фота mogeparhia.by.

Сёлета 9 студзеня тут адзначылі прастольнае свята, набажэнства ўзначальваў епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній. Фота mogeparhia.by.

На пярэднім плане — храмавая ікона з выявай царскай сям'і. Фота mogeparhia.by.

На пярэднім плане — храмавая ікона з выявай царскай сям'і. Фота mogeparhia.by.

Храм-помнік пераважна будавалі на ахвяраванні вернікаў і спонсараў. У сценах закладзеныя цагліны з імёнамі фундатараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?