У Брэсце 17 лютага ў выніку ДТЗ загінуў чалавек, яшчэ адзін - цяжка паранены.

Як паведаміла БелаПАН старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Касьянік, у 1.50 24-гадовы берасцеец за рулём «Опеля- Амегі « ехаў па аўтадарозе М1/Е30 ад вуліцы Дуброўскай у напрамку пункта пропуску «Казловічы». Недалёка ад пункта пропуску ён здзейсніў сутыкненне з вялікагрузным аўтамабілем « ДАФ « з паўпрычэпам, які рухаўся на малой хуткасці ў спадарожным кірунку.

Фура стаяла ў чарзе, каб перасекчы беларуска-польскую мяжу, і ў гэты час была ў ёй апошняй.

У выніку ДТЗ 48-гадовая пасажырка «Опеля», якая знаходзілася на пярэднім пасажырскім сядзенні, ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы. Яна пражывала ў Брэсце.

Кіроўца з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай цяжкай ступені і іншымі траўмамі шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной бальніцы.

33-гадовы кіроўца фуры, жыхар Бярозы, не пацярпеў.

Высвятляюцца прычыны і абставіны дарожна-транспартнага здарэння, у кіроўцы «Опеля» ўзятая кроў для даследавання на наяўнасць алкаголю.

«Опель-Амега « аднаўленню не падлягае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?