Вядомы расійскі тэлевядучы Дзмітрый Шэпелеў пакінуў сваю грамадзянскую жонку Жанну Фрыске ў Нью-Ёрку і вярнуўся ў Маскву.

Пайсці на такі крок Шэпелеў быў вымушаны з-за ўдзелу ў здымках музычнай праграмы «Достояніе Республікі».

Адзначым, што раней тэлевядучы звольніўся з аднаго з украінскіх тэлеканалаў і цалкам прысвяціў свой час клопату пра Жанну.

Спявачка, у якой медыкі дыягнаставалі пухліну галаўнога мозгу, зараз праходзіць курс хіміятэрапіі ў адной з найлепшых клінік свету Memorial Sloan-Kettering Cancer Center у Нью-Ёрку.

Дзмітрый ужо вярнуўся ў Маскву да сям'і Фрыске і сына Платона, выхаваннем якога займаюцца бацькі Жанны. Неўзабаве ў ЗША на замену Шэпелеву адправіцца бацька спявачкі — Уладзімір Барысавіч, а пакуль за цяжкахворай зоркай глядзіць яе сяброўка і былая калега па гурту «Бліскучыя» Вольга Арлова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?