Аляксандр Лукашэнка павіншаваў трохразовую алімпійскую чэмпіёнку Дар'ю Домрачаву з заваяваннем залатога медаля ў мас-старце на Алімпіядзе ў Сочы і прысвоіў спартсменцы званне Героя Беларусі.
«Дарагая Даша!
Гэта грандыёзны поспех! Ты проста малайчына! Уся Беларусь у захапленні ад тваёй новай перамогі.
Заваяваўшы званне трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі, ты здзейсніла подзвіг.
Гісторыя сучаснасці не ведае такіх выпадкаў. У нашай Айчыне подзвігі шануюць асабліва.
Ад усёй душы віншуем цябе з прысваеннем вышэйшай узнагароды Радзімы — званнем «Герой Беларусі».
Шчасця, здароўя і ўдачы!», - гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме.
Каментары