У фінал спаборніцтваў па фрыстайле прабіліся тры беларусы. Аднак Дзянісу Осіпаву пакуль рана змагацца за высокія месцы. Дзявятая пазіцыя – гэта пакуль максімум на які здольны хлопец.
Калі адабралася васьмёрка мацнейшых, то выбыў Дзмітрый Дашчынскі. Наш ветэран выканаў някепскі скачок, але прызямліўся толькі адной лыжай. У суперфінал выйшла толькі чацвёра спартсменаў. Два кітайцы, беларус і аўсталіец.
У Антона Кушніра быў трэці вынік. У фінальнай спробе ён заявіў мегацяжкую спробу. З каэфіцыентам 5,000. І выканаў сваю спробу бліскуча. Трайное сальта з пяццю вінтамі. Суддзі не пасквапіліся на адзнакі – 134,50!!!
Кітайцы, што скакалі следам за беларусам, магчыма, проста перагарэлі. Абодва прызямліліся на спіну.
Гэта ўжо пятае золата Беларусі ў Сочы. І шосты медаль.
- Антон Кушнір (Беларусь) – 134.50
- Дэвід Морыс (Аўстралія) – 110.41
- Зоньянь Цзя (Кітай) - 95.06