Жывая трансляцыя з Кіева:

І яшчэ адна:

22.30

Героям слава: Група кінематаграфістаў BABYLON'13 зняла чарговы відэаролік пра падзеі ва ўкраінскай сталіцы.

21.35

У Жытоміры ўзялі штурмам АДА, каля тысячы міліцыянтаў збягала бакавымі вуліцамі

20.35

Галоўным вынікам дня стала тое, што абаронцы Майдану аднавілі кантроль над вуліцамі з боку Бесарабкі, па якіх да іх надыходзяць прадукты і шыны, патрэбныя для барыкад.

Сітуацыя ў рэгіёнах напружаная да крайнасці. У некалькіх гарадах — Львове, Роўне, Івана-Франкоўску, Цярнопалі — дэманстранты захапілі вайсковыя часці і зброю.

20.30

У Палтаве захоплены офіс Партыі рэгіёнаў, ідзе штурм абладміністрацыі

20.27

14 чалавек з украінскімі і беларускімі сцягамі спяваюць гімн Украіны каля Чырвонага касцёла

20.19

Дзясяткі тысяч людзей на вуліцах Львова, Палтавы, Вінніцы, Цярнопаля, Івана-Франкоўска, Ужгарада, Чарнаўцоў, Сумаў, Чарнігава, Днепрапятроўска, Харкава

19.16

У Цярнопалі беркутаўцы прысягнулі ўкраінскаму народу

19.08

СБУ прызналася ў стральбе па хмяльніцкіх дэманстрантах 

17:34

Актывісты і сілавікі на Майдане пакуль не ўжываюць актыўных дзеянняў.

Абстаноўка спакойная, актывісты запасаюцца брукам.

Як перадае карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», на плошчы знаходзяцца некалькі тысяч чалавек. Асноўная іх маса сканцэнтравана на тэрыторыі паміж стэлай Незалежнасці і сцэнай.

Мітынгоўцы не робяць ніякіх актыўных дзеянняў, толькі перыядычна запускаюць у бок сілавікоў феерверкі.

17:24

СБУ абвесціла аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі на тэрыторыі ўсёй Украіны

«Радыкальныя і экстрэмісцкія групоўкі сваімі дзеяннямі нясуць рэальную пагрозу жыццю мільёнаў украінцаў.

У сувязі з гэтым, Службай Бяспекі і Антытэрарыстычным Цэнтрам Украіны сёння прынята рашэнне аб пачатку правядзення на тэрыторыі Украіны антытэрарыстычнай аперацыі», - гаворыцца ў заяве старшыні СБУ Аляксандра Якіменкі.

Поўную заяву можна пачытаць тут.

16:41

Сілавікі будуюць барыкады на Грушэўскага.

16:01

Міліцыя Луцка перайшла на бок народа

15:26

У Хмяльніцкім снайпер забіў жанчыну, удзельніцу мітынгу ля СБУ

14:50

Папа Францішак заклікаў да міру і згоды ва Украіне

14.27

Кіеў у агні. Дзякуючы агню, Майдан пратрымаўся цэлую ноч. Медыкі паведамляюць пра 25 забітых за аўторак і сераду.

Сілы Віктара Януковіча прастрэльваюць Майдан з усіх бакоў: яны займаюць узгоркі вакол Майдану. Але людзі працягваюць стаяць. Коштам свайго жыцця хочуць адстаяць ідэалы незалежнай і еўрапейскай Украіны.

Калі будзе ўжыта агняпальная зброя, ахвяраў будзе ў дзясяткі разоў.

Расія ўжо выказала падтрымку ўжыццю сілы. 

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін меў позна ўвечары ў аўторак размову з Віктарам Януковічам.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, перадае ІТАР-ТАСС.

У сваю чаргу, МЗС Расіі заявіў, што ва Украіне адбываецца «карычневая рэвалюцыя» і Расія ўжыве ўвесь свой уплыў.

13:30

Януковіч абвясціў 20 лютага Днём жалобы па загінулых у Кіеве

13:20

Стала вядома пра смерць яшчэ аднаго майданаўца ў Кіеве

12:50

Кіраўнік МЗС Швецыі заявіў пра кроў на руках Януковіча

12:16

Львоўская народная рада ўзяла вобласць у свае рукі

11:41

Майдан просіць прыносіць ежу і паліва, а таксама здаваць кроў для пацярпелых

Пра гэта паведамляе ВА Майдан са спасылкай на Штаб нацыянальнага супраціву.

«Патрэбныя бутэрброды. Таксама заканчваецца паліва для генератараў — дызель і бензін. Мы звяртаемся да кіяўлянаў з заклікам аб дапамозе, і гэтая дапамога патрэбна літаральна зараз. Дзякуем кожнаму чалавеку, адгукнецца на наш заклік», - гаворыцца ў паведамленні.

11:35

На Майдане Незалежнасці ў Кіеве па стане на 11:00 знаходзяцца 20 тыс. чалавек.

В.а. міністра абароны Павел Лебедзеў аддаў загад адправіць у Кіеў 25-ю асобную днепрапятроўскую паветрана-дэсантную брыгаду. 

Пра гэта ў сваім фэйсбуку напісаў былы народны дэпутат Анатоль Грыцэнка.

«Дачакаліся. Міністр абароны Лебедзеў толькі аддаў загад адправіць у Кіеў 25-ю асобную днепрапятроўскую паветрана-дэсантную брыгаду. Неадкладна! Колькасна 500 чалавек, у поўным баявым рыштунку», - напісаў ён.

10:55

Студэнты ў Чарнаўцах страйкуюць і перакрываюць вуліцы

10:01

Святары ўгаварылі беркутаўцаў адступіць з Міхайлаўскай

09:50

Мінздароўя: Падчас сутычак у Кіеве загінулі 25 чалавек

09:44

Вельмі многа параненых у Кіеве. Падыходзяць кіяўляне з шынамі і ежай. Пачаўся новы дзень, піша ў сваім твітары «Я украінец»

09:37

У Жытоміры спалілі офіс партыі «Удар», у Харкаве спалілі будынак, дзе месціцца офіс партыі «Свабода». У Корасцені спынілі цягнік Івана-Франкоўск — Кіеў. Ён стаіць ужо паўтары гадзіны, у пасажыраў правяраюць дакументы.

Ройтэрз

Ройтэрз

09:22

Сілавікі бяруць у кола Майдан, але міліцыя сабатуе загад аб перакрыцці дарог

08:15

Парашэнка: Палац прафсаюзаў быў падпалены «Беркутам»

08:05

Беларусы ўначы прынеслі свечкі да пасольства Украіны ў Вільні

Фота ЛК

Фота ЛК

фота ЛК

фота ЛК

07:45

У Кіеве застрэлілі журналіста

07:10

Януковіч звярнуўся да ўкраінцаў: Арганізатары пратэстаў паўстануць перад судом

05:55

Яцанюк: Януковіч прапанаваў нам здацца і пакінуць Майдан

05:34

Яцанюк, Клічко: Перамовы з Януковічам праваліліся, ён хоча «ачысціць Майдан»

02:53

Другі начны штурм адбіты

***

Агнявая барыкада стрымлівае наступ сілаў, верных Януковічу. Агонь гарыць ад Міхайлаўскай да Інстытуцкай вуліцы. У агонь пайшло ўсё, што можа гарэць. Але запас старых шынаў і драўляных паддонаў на Майдане сканчаецца.

Апазіцыя заклікае падвозіць шыны да ЦУМа на Хрышчаціку, але цэнтр горада перакрыты кардонамі. Усю ноч Майдан абстрэльвалі святлошумавымі гранатамі. Было некалькі наступаў спецназа, але іх стрымалі. Прабівацца можна толькі там, дзе міліцыя «заплюшчвае вочы» і спачувае пратэстоўцам.

Штурм пачаўся каля 20.00 аўторка. Спецназ пераходзіць у атаку кожныя некалькі гадзін.

Колькасць ахвяраў расце. Паводле апошніх звестак, загінулі 22 дэманстранты, колькасць параненых перавысіла 1000 чалавек. Дагарае палац прафсаюзаў, які падпалілі на пачатку ночы ў часе аднаго са штурмаў. Штаб нацыянальнага супраціву, які месціўся там, эвакуяваны.

Сустрэча апазіцыі з прэзідэнтам Януковічам скончылася нічым. У сваім тэлезвароце каля 5.30 ранку па беларускім часе Януковіч заявіў, што «шукаў кампрамісу», «заклікаў утрымацца ад радыкальных дзеянняў», але апазіцыя выбрала сілавы шлях і што лідары пратэстаў паўстаў перад судом.

У многіх абласных гарадах дэманстранты захапілі ўпраўленні міліцыі і СБУ, а таксама часткі Унутраных войскаў, захоплена зброя. 

Дарогі да Кіева перакрыты з паўночы. Але дзве сотні людзей на мікрааўтобусах прабіліся з Валыні і Галіччыны пад ранак. Яны адразу ўсталі на перадавой.

Сцэна Майдану працягвае дзейнічаць. З яе пераважна моляцца і спяваюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?