«Калі дапусьціць, што «Газпром» пагодзіцца на прапанову беларускага боку і адновіць праект пабудовы другой галіны трубаправоду «Ямал-Эўропа», адмовіўшыся адначасова ад будаўніцтва газаправоду Nord Stream, гэта будзе безумоўна выгадна Беларусі», — мяркуе эканаміст Аляксандар Чубрык. У такім выпадку маглі б значна вырасьці нашы прыбыткі ад транзыту газу ў краіны Эўропы, як і аб’ём гэтага транзыту. У сваю чаргу гэта зрабіла б Беларусь сур’ёзным гульцом у сфэры транзыту і дазволіла б ёй гандлявацца з Расеяй за нейкія асаблівыя ўмовы паставак. Аднак відавочна, што ў выпадку рэалізацыі такога сцэнару Беларусь атрымала б заўважна больш перавагаў адносна Расеі. Апошняя, у выпадку прыняцьця прапановы Лукашэнкі, найхутчэй будзе зацягнутая ў бясконцыя перамовы. Ужо гаварылася, што пабудова газаправоду Nord Stream пазбаўляе расейцаў праблемаў з праблемнымі транзытнымі краінамі. І нішто не паказвае на тое, што Расея зьбіраецца адмовіцца ад такога варыянту. Прапанова Лукашэнкі, магчыма, будзе выкарыстаная, каб нейкім чынам паўплываць на хаду апошніх перамоваў па цэнах на газ на будучы год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?