Наша Чорная Весь (Гродзенскі павет) ёсць адна з багацейшых вёсак. Тутака толькі што не кожны чалавек робіць дахоўку (чарапіцу), мае печ для выпалу яе і кожны прадае яе не толькі для вёсак, а і ў гарады цэлымі вагонамі і зарабляюць шмат грошай, а за гэта ж і шмат п’юць гарэлкі. Будаўлі ў нас выглядаюць як гарадскія: стрэх саламяных саўсім няма. І едучы праз гэтую вёску, неяк радасць бярэ, углядаючыся на харошыя чырвоныя дахі.

Невядомы Быкаў. Тост «За снайпера» мог бы стаць эпіграфам да аповесці «Афганец». Чалавек жыве дзеля аднаго-адзінага моманту. А што, калі гэты момант мінае? А нічога. Жыве далей, але без сэнсу. Ступак з «Афганца» таксама неспадзявана атрымлівае шанец спраўдзіць сваю мару — забіць дыктатара. Чаму ж не стрэліў «афганец»? Не меў дастатковай матывацыі. Ягоныя сацыяльныя праблемы вырашыліся з пераходам на поўнае дзяржзабеспячэнне. Іншых прычын забіваць не было. Нацыянальнае «я» Ступака зламалі, прымусіўшы перайсці на «гарадскую» мову. Чалавечае «я» расцёрлі даўняй вярбоўкай КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0