Сёньня выйшлі на волю грамадзкія актывісты, прэвентыўна затрыманыя напярэдадні Эўрапейскага Маршу — Леанід Навіцкі, Сьвятлана Гарохавік, Мікіта Сасім і Зьміцер Бародка.
Мікіту Сасіма выпусьцілі амаль на паўтары гадзіны раней.
На волі вязьняў сустракалі сябры з шампанскім. Леанід Навіцкі — зьлева, Зьміцер Бародка — справа.
Пакуль Зьміцер Бародка знаходзіўся на Акрэсьціна, ягоная жонка нарадзіла хлопчыкаў-двайнятак.