Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 17 кастрычніка выпускае ў абарачэнне срэбную памятную манету «Крыж Еўфрасінні Полацкай» наміналам 1 000 рублёў. Проба сплаву 925, маса – 1083,80 г, дыяметр –100 мм.

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасьці.

Бакавая паверхня рыфлёная, перарывістая, на гладкай паверхні ўказаны індывідуальны нумар манеты.

На пярэднім баку манеты – размешчаны: у цэнтры — выява Спаса‑Праабражэнскай царквы, якая была заснавана Еўфрасінняй Полацкай; пад ёй надпіс: СПАСА‑ПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА;

зьлева — рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім — у два радкі надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе — проба сплаву; справа — намінал манеты 1 000 РУБЛЁЎ, пад ім указаны год чаканкі.

На адваротным баку манеты размешчаны: рэльефная выява Крыжа Еўфрасінні Полацкай, пакрытая золатам і ўпрыгожаная штучнымі рознакаляровымі камянямі; злева і справа ад выявы Крыжа — вертыкальныя надпісы: КРЫЖ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ 1161.

Манета адчаканена якасцю «пруф‑лайк».

Тыраж манеты — 2000 штук.

Паводле сайту Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0